Вітаем Вас на сайце Люблінскай ваяводскай управы ў г. Любліне. Тут Вы знойдзеце інфармацыю наконт заданняў і кіраўніцтва ўправы ды Люблінскага ваяводства. На сайце змешчаны і дадзеныя, якія дазволяць Вам звязацца з супрацоўнікамі ўправы.
- Люблінская ваяводская ўправа ў г. Любліне
- Кампетэнцыі люблінскага ваяводы
- Кіраўніцтва
- Заданні ўправы, звязаныя з іншаземцамі
- Інфармацыя на тэму Люблінскага ваяводства
- Кантакты
| Люблінская ваяводская ўправа ў г. Любліне | |^| |
Люблінская ваяводская ўправа ў г. Любліне ўваходзіць у склад урадавай тэрытарыяльнай адміністрацыі і забяспечвае ажыццяўленне заданняў, што знаходзяцца ў кампетэнцыі люблінскага ваяводы. Галоўная сядзіба ўправы знаходзіцца ў г. Любліне, а яе прадстаўніцтвы - у Бяла-Падляскай, Хэлме і Замасці.
У сувязі з тым, што ваявода выконвае функцыі кантрольнага органа адзінак тэрытарыяльнага самакіравання, супрацоўнікі Люблінскай ваяводскай управы правяраюць юрыдычную адпаведнасць рашэнняў, якія прымае самакіраванне. Яны публікуюцца ў выданні "Dziennik Urzędowy Województwa Lubelskiego" ("Дзеннік ужэндовы Воевудзтва Любэльскего" - "Заканадаўчы веснік Люблінскага ваяводства"), што выдае ўправа.
Супрацоўнікі Люблінскай ваяводскай управы ў г. Любліне праводзяць кантроль выканання заканадаўства гміннымі ўправамі, староствамі паветаў і адзінкамі самакіравання, а таксама суб'ектамі, што карыстаюцца грамадскімі сродкамі.
Калі казаць пра справы, якія могуць вырашыць ва ўправе прыватныя асобы, то найбольш распаўсюджанай з'яўляецца выдача пашпартоў. Акрамя таго, управа займаецца пытаннямі грамадзянства, легалізацыі побыту іншаземцаў ды справамі бяспекі і крызіснага кіравання.
| Кампетэнцыі люблінскага ваяводы | |^| |
Ваявода з'яўляецца прадстаўніком Рады міністраў у ваяводстве. Ён выконвае функцыі начальніка аб'яднанай урадавай адміністрацыі, а менавіта паліцыі, пажарнай службы альбо Ваяводскага інспектарата ветэрынарыі ў г. Любліне.
Ваявода выконвае функцыі кантрольнага органа адзінак тэрытарыяльнага самакіравання і правярае юрыдычную адпаведнасць рашэнняў, якія прымае самакіраванне.
Ваявода з'яўляецца органам вышэйшай ступені ў разуменні нормаў аб адміністрацыйнай вытворчасці на падставе некаторых законаў. Гэта датычыць, у прыватнасці, выдачы адміністрацыйных рашэнняў у галіне будаўнічага права.
Ваявода прадстаўляе Дзяржаўнае казначэйства ў адносінах да маёмасці, даверанай яму з мэтай выканання яго заданняў.
Акрамя таго, ваявода мае права ўручаць дзяржаўныя ўзнагароды, прызнаныя прэзідэнтам Рэспублікі Польшча.
Люблінская ваяводская ўправа ў г. Любліне забяспечвае выкананне ваяводам заданняў, звязаных з гэтай функцыяй.
| Кіраўніцтва | | |
Біяграфія ваяводы
У 2006-2009 гадах І. Шолно-Когуц выконвала функцыю члена Назіральнага Савета Банка Народнай Гаспадаркі. У 2009 годзе яна была прызначана старшынёй Сумеснай Пастанаўляючай Камісіі па пытаннях аб парушэннях дысцыпліны грамадскіх фінансаў. У 2011 годзе яна выконвала таксама функцыю ўпаўнаважанай мэра горада Любліна па фінансавых справах, а таксама функцыю члена Назіральнага савета муніцыпальнага прадпрыемства водазабеспячэння і каналізацыі ў Любліне.
І. Шолно-Когуц з'яўляецца членам навуковых арганізацый: Польскай фінансава-банкаўскай асацыяцыі, асацыяцыі – Цэнтра інфармацыі і арганізацыі даследаванняў грамадскіх фінансаў і падатковага права краін Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, Камітэту па эканоміцы і кіраванню аддзяленнем Польскай Акадэміі Навук у Любліне.
Прафесар Іаланта Шолно-Когуц прымала ўдзел у шматлікіх праектах па ажыццяўленню і даследаваннях. Яна з'яўляецца аўтарам больш за 80 навуковых публікацый у галіне арганізацыі і працы сектара грамадскіх фінансаў (у тым ліку мэтавых дзяржаўных фондаў), фінансавага кіравання мясцовымі органамі ўлады (у тым ліку інструментаў сучаснага кіравання фінансамі мясцовых органаў улады, уключаючы працэдуры мэтанакіраванага бюджэтавання), падаткаў і падатковай сістэмы.
За сваю доктарскую дысертацыю ў 1997 г. Іаланта Шолно-Когуц атрымала індывідуальную ўзнагароду II ступені рэктара Універсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай, а таксама за публікацыю Працэс адаптацыі польскіх ускосных падаткаў у адпаведнасці са стандартамі Еўрапейскага Саюза. У 2003 годзе ёй была прысуджана калектыўная прэмія III ступені рэктара Ўніверсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай,. Навуковая дысертацыя прафесар Іаланты Шолно-Когуц, якая называецца Функцыянаванне спецыяльных фондаў у Польшчы ў святле прынцыпаў рацыянальнага выкарыстання грамадскіх сродкаў, была ўзнагарождана ў конкурсе старшыні Нацбанка Польшчы за найлепшую працу ў галіне эканамічных навук у 2008 годзе.
Акрамя таго праф. Іаланта Шолно-Когуц мае дыплом трэнера ў галіне рэформы дзяржаўнага кіравання, а таксама кваліфікацыі кансультанта і кансультанта па пытаннях дзяржаўнага фінансавання, у тым ліку фінансавага планавання, бюджэтавання (мэтавага), аналіза коштаў публічных паслуг.
У 2006 годзе яна была ўзнагароджана бронзавым крыжам за заслугі.
Іаланта Шолно-Когуц мае мужа і адно дзіця.
Намесніца Люблінскага ваяводы Хэнрыка Страйноўска
У 1992 - 1994 гг. Х. Страйноўска працавала псіхолагам і настаўнікам у ліцэі імя Стэфана Баторыя ў г. Любліне ды ў тэхнікумах у г. Любартаве і ў г. Любліне. Потым працяглы час працавала на пасадах кіраўнікоў ва ўстановах сацыяльнай дапамогі.
У 1994 - 1995 гг. Х. Страйноўска выконвала функцыі намесніка дырэктара Дома сацыяльнай дапамогі № 1 імя Маці Тэрэзы з Калькуты ў г. Любліне, а ў 1996 - 2000 гадах - функцыі дырэктара гэтай адзінкі. У сваю чаргу, у 2002 - 2003 гг. яна была дырэктарам прыватнага дома апекі для сталых людзей „Forest" у г. Любліне.
Х. Страйноўска мае шматгадовы досвед, у прыватнасці, у правядзенні курсаў у галіне кіравання кадрамі, перамоваў, інтэрперсанальнай камунікацыі. Яна вяла заняткі для ваяводскіх управаў, цэнтральных установаў і міністэрстваў, мытні ды структураў самакіравання.
З 2006 г. Х. Страйноўска выконвала функцыі намесніцы старшыні Рады горада Любліна. З 10 студзеня 2008 г. прызначана на пасаду намесніцы Люблінскага ваяводы.
Х. Страйноўска замужам, у яе двое дзяцей.
Генеральны дырэктар Люблінскай ваяводскай управы ў г. Любліне Ярослаў Шымчык
рэферэнта, інспектара па пытаннях кантролю і кіраўніка Аддзела страхавання.
З 2002 г. працуе ў Люблінскай ваяводскай управе ў г. Любліне, спачатку - у якасці выконваючага абавязкі намесніка дырэктара Аддзела сацыяльнай палітыкі, пазней, з верасня 2004 г., - намеснікам дырэктара гэтага аддзела.
З 1 снежня 2005 г. - чыноўнік грамадзянскай службы. З 1 студзеня 2008 г. прызначаны на пасаду генеральнага дырэктара Люблінскай ваяводскай управы ў г. Любліне.
Жанаты, мае чацвёра дзяцей.
| Заданні ўправы, звязаныя з іншаземцамі | |^| |
Люблінская ваяводская ўправа ў г. Любліне ажыццяўляе шэраг спраў, звязаных з легалізацыяй побыту іншаземцаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча. Гэтымі справамі займаецца Аддзел спраў грамадзянаў і іншаземцаў.
Іншаземцы ў Люблінскай ваяводскай управе ў г. Любліне могуць атрымаць
- дазвол на сталае пражыванне іншаземцаў, якія заяўляюць пра польскую нацыянальнасць,
- дазвол на пражыванне на акрэслены час,
- дазвол на сталае пражыванне,
- дазвол на побыт доўгатэрміновага рэзідэнта Еўрапейскай супольнасці,
- працяг Шэнгенскай альбо нацыянальнай візы,
- замена карты побыту,
- рэгістрацыя побыту грамадзянаў Еўрапейскага саюза,
- рэгістрацыя побыту члена сям'і грамадзяніна Еўрапейскага саюза, які знаходзіцца з ім на тэрыторыі Рэспублікі Польшча (побыт даўжэйшы за 3 месяцы),
- атрыманне права сталага побыту на тэрыторыі Рэспублікі Польшча грамадзянінам Еўрапейскага саюза ці членам сям'і, які з'яўляецца грамадзянінам Еўрапейскага саюза,
- выдача карты побыту для члена сям'і грамадзяніна Еўрапейскага саюза, які сам не з'яўляецца грамадзянінам Еўрапейскага саюза (побыт даўжэйшы за 3 месяцы),
- атрыманне права сталага побыту на тэрыторыі Рэспублікі Польшча члена сям'і грамадзяніна Еўрапейскага саюза, які сам не з'яўляецца грамадзянінам Еўрапейскага саюза.
Акрамя гэтага, Аддзел спраў грамадзянаў і іншаземцаў вядзе ўлік запрашэнняў іншаземцаў.
Люблінская ваяводская ўправа ў г. Любліне займаецца не толькі справамі, звязанымі з легалізацыяй побыту, але і выдачай дазволаў на працу іншаземцаў. За звязаныя з гэтым пытанні адказвае Аддзел сацыяльнай палітыкі.
| Інфармацыя на тэму Люблінскага ваяводства | |^| |
Люблінскае ваяводства агульнай плошчай 25 122 км2 - трэцяе па памеры ваяводства ў Польшчы. Яно знаходзіцца ў цэнтральна-ўсходняй частцы Польшчы і з'яўляецца адначасова ўсходняй мяжой Еўрапейскага саюза, мяжуе з Украінай і Беларуссю. У рамах адміністрацыйнага падзелу Польшчы ваяводства суседнічае з Мазавецкім, Падляшскім, Падкарпацкім і Сьвентакшыскім ваяводствамі. Яго сталіцай ды сядзібай ваяводскіх уладаў з'яўляецца Люблін.
Абшар ваяводства падзелены на 4 гродскія і 20 земскіх паветаў ды 213 гмінаў.
На тэрыторыі Люблінскага ваяводства функцыянуе шэсць аўтамабільных памежных пераходаў, чатыры - чыгуначных і адзін - авіяцыйны, якімі ад імя ваяводы кіруе Люблінская ўправа памежных пераходаў у г. Хэлме.
Авіяцыйны памежны пераход знаходзіцца
- у г. Сьвідніку.
На мяжы з Беларуссю апынуліся наступныя памежныя пераходы:
- аўтамабільныя - у Кукурыках, Тэрэспалі і Славатычах,
- чыгуначны - у Тэрэспалі.
На мяжы з Украінай ёсць наступныя памежныя пераходы:
- аўтамабільныя - у Дарагуску, Грэбэннэ і Зосіне,
- чыгуначныя - у Дарагуску, Грубешаве і Грэбэннэ.
У Люблінскім ваяводстве вельмі спрыяльныя ўмовы для сельскагаспадарчай вытворчасці. Тут высакаякасная глеба, утвораны на лёсах чарназём, светла-жоўтыя, карычневыя і ўраджайныя карбанатныя глебы. Любліншчына - гэта важны вытворца збожжа, перш за ўсё, пшаніцы, аўса і ячменю, а таксама бульбы, цукровых буракоў, гародніны, хмелю, тытуню і пянькі. Рэгіён лідзіруе ў вытворчасці малака, мёду і зёлак. Люблінскае ваяводства - вядучы польскі вытворца мяккай садавіны, перадусім, малінаў. Добра развіта і гадоўля пагалоўя свіней, скаціны і коней (вядомы конскі завод у в. Янаў-Падляскі).
Галоўныя прамысловыя цэнтры - гэта Люблін, Сьвіднік, Пулавы, Хэлм, Красныстав, Замасць, Білгарай, Бяла-Падляска і Красьнік.
Сярод найбольш развітых галінаў прамысловасці ў рэгіёне:
- спажывецкая прамысловасць,
- хімічная прамысловасць,
- вытворчасць транспартных сродкаў, машын і прыладаў,
- горназдабываючая прамысловасць каменнага вугалю.
Люблінскае ваяводства мае багатую сетку школаў і адукацыйных цэнтраў усіх узроўняў. У Любліне знаходзіцца пяць вышэйшых публічных навучальных устаноў: Універсітэт Марыі Кюры-Складоўскай, Каталіцкі люблінскі універсітэт Іаана Паўла, Люблінскі політэхнічны інстытут, Медыцынскі універсітэт і Прыродазнаўчы універсітэт. У сталіцы рэгіёна функцыянуюць і шматлікія прыватныя навучальныя ўстановы.
Люблінскае ваяводства - сфера суіснавання і узаемапранікнення розных культур і веравызнанняў, месца важных гістарычных падзей. Яно займае пачэснае месца ў культуры Польшчы і Еўропы.
На тэрыторыі Любліншчыны знаходзяцца шматлікія помнікі архітэктуры: замкі, палацы, маёнткі і святыні. Асабліва прыцягваюць увагу сваёй каштоўнасцю Капліца Св. Тройцы ў Люблінскім замку і Кляштар айцоў дамініканаў у г. Любліне, рэзідэнцыя Замойскіх у Казлуфцы альбо Стары горад у Замасці, які ўнесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Вялікую зацікаўленасць турыстаў, якія прыязджаюць на Любліншчыну, таксама выклікае Казімеж-Дольны на Вісле - месца фальклорных фестываляў, Пулавы - былая сядзіба роду Чартарыскіх, Налэнчув, вядомы сваімі курортнымі ўласцівасцямі, ды рэгіён Разточа, надзвычай багаты прыроднымі каштоўнасцямі.
| Кантакты | |^| |
Люблінская ваяводская ўправа ў г. Любліне
вул. Спакойна, 4
20-914 г. Люблін
тэл. 81-74-24-308
факс 81-74-24-309
электронны адрас: poczta@lublin.uw.gov.pl
Аддзел спраў грамадзянаў і іншаземцаў
Прыёмная
тэл. 81-74-24-426, факс: 81-74-24-432
электронны адрас: wsoc@lublin.uw.gov.pl
пакой: 258
Аддзел па справах іншаземцаў:
тэл. 81-74-24-554
Аддзел сацыяльнай палітыкі (справы па выдачы дазволаў на працу іншаземцам)
тэл. 81-74-24-781
пакой: 45
Справы ва ўправе вырашаюцца на польскай мове, аднак мы прапаноўваем іншаземцам дапамогу і прапаноўваем інфармацыю на замежных мовах:
- англійская мова: тэл. 81-74-24-559,
- руская мова: тэл. 81-74-24-549.









